Лица

Пасля калоніі: пра страх, свабоду і маленькія радасці жыцця copy

Ганна Златкоўская
30 жніўня, 2025
Поделиться:

Яна Жураўлева, як і шмат беларускіх жанчын, прайшла праз здзекі турэмнай сістэмы за свае погляды. Пагаварылі з ёй аб тым, як перажытае адгукнулася на псіхіцы, што натхняе менавіта зараз і чаму нават такія цяжкія выпрабаванні вучаць галоўнаму — любіць і паважаць сябе. Падрабязней чытайце ў артыкуле.

ПЕРШЫЯ ТЫДНІ НА СВАБОДЗЕ

Дзіўна, што пачуцці таго, што нарэшце апынулася на волі, былі вельмі стрыманымі. Я чакала ад сябе больш нейкіх яркіх эмоцый, але было менавіта так. Асабліва запомніўся момант, калі прыехала ў Мінск. Я не адчула нічога, акрамя адчування, што гэта больш не мой дом, і вялікае расчараванне ад гэтага ўнутранага пачуцця. Мне нікуды не хацелася пайсці, хаця ў зняволенні падавалася, што першай справай я пабягу ў кавярню за кавай. Але першы кубачак я набыла ўжо ў вымушанай эміграцыі.

Я разумела, што заставацца нельга, хаця ніколі не думала, што з’еду з краіны. Але нічога не змянялася — рэпрэсіі працягваліся, таму адразу пасля таго, як зачыняюцца дзверы калоніі, вырашаеш: трэба бегчы. Праўда ў тым, што ў калоніі жанчын моцна ламаюць і вымушаюць кожны дзень чакаць подласці ад адміністрацыі. Калі апынаешся на волі, але жывеш у Беларусі, усё адно знаходзішся пад ціскам сістэмы. Цябе могуць зноў затрымаць, бо затрымліваюць нават тых, хто выйшаў па памілаванню — ёсць і такія кейсы.

За бугром адчуваеш сябе свабодней, хаця прызнаеш, што ментальнае здароўе пагоршылася.

Яна Жураўлёва

ПТСР ЁСЦЬ Ў КОЖНАГА ПАЛІТЗНЯВОЛЕНАГА

Думаю, што ПТСР ёсць у кожнага палітзняволенага, бо псіхіка не можа інакш не адрэагаваць на такія стрэсавыя ўмовы, але кожны перажывае яго па-рознаму. У мяне з’явілася больш трывожнасці, дагэтуль такога не было. Асабліва гэта праявілася ў працы (Яна — ветэрынар). Раней я была больш смелая. Яшчэ часам, чытаючы навіны з Беларусі альбо з Украіны, магу расплакацца, раней я так балюча не рэагавала. Здараюцца і панічныя атакі, таму заўсёды са мной неабходныя лекі: з’ядаю таблетку — і становіцца лепей на нейкі час. Таксама п’ю антыдэпрэсанты. Але мяркую, што я не ў самым дрэнным стане, бо ўсё жыццё прывыкла кантраляваць сябе, і гэта зараз мне дапамагае.

З псіхолагам таксама камунікавала, гэтыя размовы дапамаглі, але ў нейкі момант я зразумела, што доўгія сесіі мне не патрэбныя. Хаця лічу, што кожнаму палітзняволенаму трэба звяртацца да псіхолага — гэта якасны досвед, тым больш заўсёды можна прыпыніць камунікацыю.

Яна Жураўлёва

НОВЫ ЎЗРОВЕНЬ КАМУНІКАЦЫІ З ЛЮДЗЬМІ

Са многімі сябрамі ў мяне засталіся добрыя стасункі і нават у чымсьці палепшыліся. Але з некаторымі людзьмі я стала больш жорсткай. Напрыклад, мой былы калега быў “лукашыстам”, але я не рэагавала на ягоныя выпады, думала: ну такі нялёгкі чалавек, што з яго ўзяць. Я нават магла сказаць, што палітыка — палітыкай, але размаўляць можна. Але пасля калоніі гэта ўжо аказалася немагчыма: адразу прыпыняеш усе адносіны, нават нейкія простыя размовы.

Аднойчы здарылася і такая сітуацыя: я была ў адной кампаніі і на прапанову дапамагчы сказала, што дзякуй, не трэба, але дадала, што так, у турме вельмі цяжка. Але мяне перабілі: маўляў, ой, не трэба гэтых размоў, нам пасля іх цяжка. Гэта мяне абурыла, скажу шчыра. Таму што насамрэч цяжка — гэта быць у зняволенні. Нават зараз сотні жанчын знаходзяцца за кратамі: нехта раскідвае пясок па пляцоўцы, зімой — снег, нехта стаіць у мокрых ботах, хтосьці ў ШЫЗА. Для мяне гэта пяшчотнае пытанне, бо раней я разумела, чаму чалавек хоча адгарадзіцца ад гэтага, а зараз лічу, што не трэба. Калі ты заплюшчваеш вочы на несправядлівасць, перастаеш дапамагаць, бо каб вырашаць праблемы, трэба глядзець ім у твар.

На жаль, шмат беларусаў выехалі за мяжу па гуманітарным калідоры, але ладзяць сваё жыццё, ніколькі не цікавячыся тым, што адбываецца зараз у краіне. І гэтыя людзі не прачытаюць гэты артыкул, таму што ім усё роўна.

У турме я навучылася такому правілу, якое часта гучала ў блатным асяроддзі: за базар трэба адказваць. Калі нехта не разумее, што ён гаворыць, я проста прыпыняю камунікацыю з гэтым чалавекам. Прычым мяне цяжка абразіць, з глупства не трэба абражацца, бо дурных людзей, на жаль, шмат.

Яна Жураўлёва

ЗНЯВОЛЕННЕ НАВУЧЫЛА ЦАНІЦЬ СЯБЕ

Праўда ў тым, што на момант затрымання я зусім сабе не падабалася. Я часта думала, што раблю недастаткова, што магла рабіць болей. Таксама былі моманты маладушша, калі мяне затрымалі, і мне сорамна аб іх успамінаць: маўляў, чаму мяне затрымалі, бо ёсць больш актыўныя людзі… Але пасля суда я змагла змірыцца з сітуацыяй, зразумеўшы, што ўсё ідзе як ідзе, значыць, так трэба. Далей становяцца іншыя пытанні: як выжыць у турме і як захаваць годнасць і свае прынцыпы. Дзякуй, што гэта атрымалася.

Зараз я лічу, што стала лепей. Раблю крокі, нягледзячы на трывожнасць і страх. Пачынаю жыццё з нуля ў новай краіне, адчуваючы адрэналін, але мне цікава, што будзе наперадзе. Раблю нешта добрае. Напрыклад, гэтым летам я выратавала дзевяць кацянят. Іх прынеслі ў клініку, каб зрабіць эўтаназію, але я не змагла гэтага зрабіць (і ніколі не рабіла нават у Беларусі) і вырашыла іх сама гадаваць. Был прыемны момант, калі нарэшце мае кацяняты паехалі да новых спадароў.

Чаму хутка навучаешся ў турме? Таму што ўсё немагчыма кантраляваць. Рабі, што можаш, а далей глядзі, што адбываецца, з надзеяй, што ўсё будзе добра. Бо вышэй нейкіх рэчаў ты не прыгнеш. Раней я намагалася кантраляваць усё сваё жыццё, зараз стала адносіцца па-іншаму.

Пасля трох гадоў зняволення я зразумела, што трэба больш звяртаць увагу на сябе. Цаніць сябе і не патрабаваць немагчымага. Рабіць простыя рэчы менавіта для сябе. Вось нядаўна я замарочылася і гатавала сабе тартар. Я мяшала соус, рэзала агуркі, смажыла хлеб, потым ела гэтае сырое мяса — і мне было так добра! Я б магла гэтага не рабіць і набыць просты хот-дог з “Жабкі”, але хацела менавіта тартар. Раней я чамусьці не магла дазволіць сабе такое.

А яшчэ я стала размаўляць па-беларуску. Для мяне гэта вельмі важны крок у маім новым вольным жыцці.

ВСЕ СТАТЬИ

КАК ПОМОЧЬ ПОЛИТЗАКЛЮЧЕННЫМ?
НАПИСАТЬ ПИСЬМО
Напиши письмо всего 
за 15 минут.

Это быстро и очень важно. 
Просто следуй нашему агрегатору писем!
ЗАДОНАТИТЬ
Мы собираем деньги 
на оплату адвокатов 
и на передачи от близких.

Это один из самых быстрых способов помощи!
РАССКАЗАТЬ
Поделитесь письмом, расскажите вашу историю помощи.

Это покажет заключенным, что они не забыты.

СТАТЬИ

ПОЛИТЗАКЛЮЧЕННЫЕ ЖДУТ ВАШЕЙ ПОДДЕРЖКИ

ЗАДОНАТИТЬ

ПОЛИТЗАКЛЮЧЕННЫЕ 
ЖДУТ ВАШЕЙ ПОДДЕРЖКИ